: Дошкольное учреждение № 466 : Добро пожаловать!

Белорусские народные игры

Главная : Педпроцесс : Методическая копилка : Белорусские народные игры

"Грушка"

Дзецi бяруцца за рукi, утвараючы круг, усярэдзiне якога становiцца хлопчык або дзяўчынка. Гэта i будзе Грушка. Дзецi ходзяць у карагодзе вакол Грушкi, спяваюць песню, называючы iмя таго, хто стаiць усярэдзiне круга:

                       Мы пасадзiм Грушку
                                Усе, усе,
                       Няхай наша Грушка
                       Расце, расце.                                      

      Вырасцi ты, Грушка,
         Вось такой вышынi.
      Распусцiся, Грушка,
      Вось такой шырынi!

                         Расцi, расцi, Грушка,
                                   Ды у добры час.
                         Патанцуй, Марылька,
                         Паскачы для нас.

               А ужо наша Грушка
                     Распусцiлася,
               А наша Марылька
               Зажурылася.

                          А мы тую Грушку
                                    Усе шчыпаць будзем.
                          Ад нашай Марылькi
                          Уцякаць будзем.

Грушка ўсярэдзiне круга павiнна рабiць усё, аб чым спяваецца ў песнi - танцаваць, кружыцца. Пры словах песнi «вось такой вышынi», «вось такой шырынi» дзецi падымаюць рукi ўгору, разводзяць iх у бакi. Калi спяваюць «а мы тую Грушку шчыпаць будзем», усе наблiжаюцца да Грушкi, каб ушчыпнуць, i хуценька ўцякаюць, а Грушка ловiць каго-небудзь з дзяцей, ставiць яго на сваё месца ў сярэдзiне круга, i гульня паўтараецца.

"Воўк i авечкi"

Выбiраюць пастуха i ваўка, усе астатнiя ўдзельнiкi гульнi – авечкi. Пастух ходзiць каля авечак i пяе:

Пасу, пасу авечачкi
Каля быстрай рэчачкi.
Воўк за гарою,
Я - за другою.
Ваўка не баюся,
Палоўнiкам адбаранюся.

Прыходзiць воўк i кажа пастуху:

- Пастух, пастух, а табе бацька купiў гадзiннiк залаты. Я папасу авечак, а ты схадзi паглядзi.

Пастух iдзе. У гэты час воўк крадзе авечку. Вяртаецца пастух, бачыць, што няма адной авечкi. Ён пяе:

А мне бацька гадзiннiк купiў,
Воўк авечачку схапiў.

Калi воўк пацягае ўсiх авечак, пастух iдзе шукаць iх. Ён углядаецца ў зямлю i гаворыць:

-Тут воўчы след, тут авечы, тут воўчы след, тут авечы…

Прыходзiць пастух да ваўка. Авечкi ў гэты час ляскаюць зубамi. Пастух пытаецца:

- Што ў цябе такое робiцца?
- Кросны ткуцца.
- Дай мне палатна.
- Нельга.
- Цi прабягалi тут мае авечкi?
- А якiя яны?
- Сiвенькiя.
- Пабеглi па сiвенькай дарожцы.

Пастух прыходзiць да ваўка ў другi раз. Авечкi ў далонi плешчуць.

- Што гэта ў цябе шумiць?
- Блiны пякуцца.
- Дай мне блiн.
- Гарачы.

Так паўтараецца некалькi разоў. Нарэшце пастух запрашае ваўка ў лазню. Воўк доўга адмаўляецца, бо яму, бачыце, дровы не падыходзяць. Але калi выбера ён дровы, пачынае мыла выбiраць. Потым прыходзiць воўк у лазню, а там авечкi сядзяць з пастухом. Яны накiдваюцца на ваўка i тармосяць яго.

"Баба Ёшка"

Удзельнiчае ў гульнi неабмежаваная колькасць дзяцей. Выбiраюць бабу Ёшку. У яе два сабакi – Байкал i Мухтар. На зямлi абводзяць круг. Гэта сад. Баба Ёшка i сабакi ў крузе. Усе ўдзельнiкi гульнi бегаюць па-за кругам i крычаць:

- Баба Ёшка, касцяная ножка!

Баба пасылае сабак лавiць дзяцей. Усе ўцякаюць. Каго сабакi зловяць, той становiцца на месца бабiнага сабакi.                                                      

"У казла"

Хлопчыкi становяцца ў круг i гуляюць у мячык. У каго мячык упадзе, той працягвае рабiць тыя рухi, якiя пачаў, i так да таго часу, пакуль нехта засмяецца. Таму, хто засмяяўся, запiсваюць лiтару «к». Так гуляюць, пакуль хто-небудзь з удзельнiкаў не атрымае ўсе лiтары слова «казёл» i кропку. Тады «казёл» нагінаецца сярод поля, а праз яго ўсе скачуць.

top